Ці атрымаецца фінал Лігі чэмпіёнаў іспанскім - даведаемся сёння. Глядзіце на "Беларусь 2"

4 мая 2016

34 удары, 12 у створ і ўсяго два з іх апынуліся галявымі - выдатная гульня ў выкананні Яна Облака шмат у чым вырашае зыход паядынку ў адказ паміж Баварыяй і Атлетыка ў рамках паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. Хабі Алонса спачатку аднавіў парытэт па суме двух матчаў, Мюлер, не рэалізаваўшы пенальці, падарыў шанц "Атлетыка", чым Грызман і скарыстаўся, зраўняўшы лік, Левандоўскі адрадзіў інтрыгу, але перамогі 2:1 не хапіла гаспадарам для выхаду ў фінал. Адзначым, Торэс таксама не рэалізаваў пенальці на 84-ай хвіліне пасля памылковага прызначэння стандарту Джунейтам Чакырам.

Ці атрымаецца фінал турніру іспанскім, даведаемся ўжо сёння: "Рэал" пасля нулявой нічыёй у Манчэстэры прыме гараджан на "Санцьяга Бернабеу". Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе ў 21:45.