Полацак і Наваполацк сустракаюць факеланосцаў "Полымя міру"

25 мая 2019

"Полымя міру" працягвае саграваць сэрцы жыхароў паўночнага рэгіёна краіны. Сёння факеланосцаў, а гэта знакамітыя спартсмены, дзеячы культуры, працаўнікі прадпрыемстваў, сустракае Полацак і Наваполацк. Эстафета стартавала на плошчы Францыска Скарыны. Сведкамі маляўнічага дзеяння сталі сотні чалавек. У аснове маршруту па старажытным Полацку турыстычная карта. Факеланосцы ўжо прабеглі па цэнтральным праспекце, плошчы Свабоды, пабывалі ў Полацкім дзяржуніверсітэце. Да Сафійскага сабора "Полымя міру" даставілі на драўляным дракары па Заходняй Дзвіне. Менш як праз гадзіну агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў Наваполацк.