Аб гэтым сёння заявіў старшыня федэрацыі футбола Сяргей Румас. Бабруйскі клуб у міжсезонне з'яўляецца галоўным ньюсмейкерам, раней паведамлялася, што расійскія інвестары плануюць укласці ў клуб і інфраструктуру сур'ёзныя сродкі.
На сённяшнім выканкаме была агучана дата старту чэмпіянату - першыя матчы пройдуць 2 красавіка. Па выніках сезона 15-я і 16-я каманды адправяцца ў Першую лігу.













