Пагоня Дар'і Домрачавай за Вялікім крыштальным глобусам выходзіць на фінішную прамую

11 марта 2015

Біятлонны сезон і пагоня Дар'і Домрачавай за Вялікім крыштальным глобусам выходзіць на фінішную прамую. Праграму чэмпіянату свету ў Фінляндыі сёння ўвечар прадоўжыць жаночая індывідуальная гонка на 15 кіламетраў. У лідара агульнага заліку Домрачавай - 28-мы стартавы нумар. Яе саперніца Макарайнен сыдзе на дыстанцыю 36-ай. Пакуль у генеральнай класіфікацыі беларуска апярэджвае фінку на 27 ачкоў. Прамая трансляцыя ў 19:10 на "Беларусь 2".