Паядынак Сабаленка - Гёргес у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5"

24 августа 2018

За крок ад фіналу тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Нью-Хейвене. У барацьбе за тытул Арына Сабаленка літаральна змятае суперніц са свайго шляху. У гэтыя хвіліны тэнісістка рыхтуецца выйсці на корт супраць 9-й ракеткі свету Юліі Гёргес. Пераможца гэтага супрацьстаяння і апынецца ў фінале турніру. Суперніцы ўжо сустракаліся на корце ў чэрвені на травяным турніры ў брытанскім Істбурне. І тады перамога засталася за Сабаленкай. Напярэдадні ж Арына ў двух сэтах перайграла Белінду Бенчыч. І ўжо вядома, што дзякуючы гэтаму выніку Арына паднімецца як мінімум да 24-га радка ў сусветным рэйтынгу WТА.

Паўфінальны паядынак Сабаленка - Гёргес у прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Арыенціровачны пачатак сустрэчы - 10 гадзін вечара.