Паядынак мінскага "Дынама" з "Медзвешчаком" глядзіце ў 19:30

10 Лістапада 2015

Мінскае "Дынама" паядынкам з "Медзвешчаком" пачне сёння чарговую дамашнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Прамую трансляцыю з "Мінск-Арэны" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 19:30. З харвацкім клубам "зубры" сустракаліся шэсць разоў і тройчы святкавалі перамогу. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае 9-е месца, "Медзвяшчак" размясціўся на 7-м радку.