Паядынак Беларусь - Мексіка глядзіце 18 лістапада на Беларусь 2

17 ноября 2014
Абаронца Аляксандр Мартыновіч і паўабаронца Сяргей Балановіч не дапамогуць зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Мексікі. Пра гэта сёння распавёў выконваючы абавязкі галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Андрэй Зыгмантовіч. Акрамя таго, настаўнік адзначыў, што ў матчы супраць моцнай Мексікі беларусы нацэльваюцца на перамогу.

Прамую трансляцыю паядынку Беларусь - Мексіка глядзіце заўтра, 18 лістапада, на тэлеканале Беларусь 2. Пачатак у 19:55.