Паядынкі беларускіх тэнісістак у прамым эфіры сёння пакажа тэлеканал "Беларусь 5"

18 июня 2019

Спачатку будзем перажываць  за Вікторыю Азаранку, якая згуляе ў першым  крузе турніру ў Маёрцы з Каралін Гарсіяй. Пачатак трансляцыі прыкладна  ў 15 гадзін. Затым на корты брытанскага Бірмінгема (і таксама ў першым  крузе) выйдзе Аляксандра Сасновіч. Яе саперніца  Венус Уільямс. Гэты паядынак вы зможаце ўбачыць у 17:30.