Паядынкамі ў Мазыры і Салігорску сёння прадоўжыцца дзясяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе

22 мая 2020
Паядынкамі ў Мазыры і Салігорску сёння прадоўжыцца  дзясяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. "Беларусь 5" пакажа матч паміж "Шахцёрам" і бабруйскай "Белшынай". У 19:50 пачатак прамога эфіру сустрэчы, а ў 19:20 - прэўю ў эфіры спартыўнага канала. "Гарнякі" размяшчаюцца на пятай пазіцыі і ўсяго  за  тры ачкі  ад другога радка. А вось бабруйскі калектыў вырашае дыяметральна процілеглыя задачы. "Белшына" на дне табліцы з трыма баламі.