Пацвердзілі званне пераможцаў

18 октября 2015

Зборная галоўнага міліцэйскага ведамства Беларусі па міні-футболе стала лепшай на міжнародным турніры сярод паліцэйскіх. Спаборніцтвы праходзілі ў Нідэрландах, а ўдзел у іх прымалі звыш 200 каманд з 40 краін свету. У фінале беларускія міліцыянеры адолелі сапернікаў з Расіі з лікам 2-1. Каб зноў атрымаць золата чэмпіянату, зборная нашай краіны атрымала перамогу ва ўсіх 12 гульнях, абгуляўшы калег з Германіі, Румыніі, Партугаліі і Сербіі.