Падрыхтоўку да турніру US Open Вікторыя Азаранка прадоўжыць у Таронта

11 августа 2015

Падрыхтоўку да заключнага турніру Вялікага шлема ў сезоне - US Open - Вікторыя Азаранка прадоўжыць у Таронта. Сёння беларуска на цэнтральнай арэне турніру згуляе з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай, якая ў мінулы ўік-энд дайшла да паўфіналу спаборніцтваў у Стэнфардзе. Пачатак матча не раней чым у 20 гадзін. Акрамя таго, у выпадку поспеху Азаранку ў другім крузе чакае Петра Квітава.