Падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі заўважная на вуліцах сталіцы

10 апреля 2013

Спартыўныя аб'екты і гасцініцы з кожным днём прымаюць усе больш рэальныя абрысы. Паралельна гэтаму ўжо на фінішнай прамой  нацыянальны конкурс  пад назвай Прыдумай імя талісману. Яго аб'явілі арганізатары, і  амаль трыста варыянтаў даслалі  на суд журы, прычым, не толькі з Беларусі. На сённяшні дзень адабрана дзесяць варыянтаў, але толькі адзін пачуюць госці і ўдзельнікі спартыўнага  першынства.


 


Сюжэт Алены Гарэльчык. Трэнер-выкладчык па спецыяльнасці, сёння намеснік загадчыка склада аднаго з прадпрыемстваў Руслан вельмі любіць хакей. Прайсці міма конкурсу, так ці інакш звязанага з любімай гульнёй, не мог.


Імя талісману прыдумаў хутка, крыху больш часу спатрэбілася на яго гісторыю.


Такіх, як Руслан, аказалася 289 чалавек. Лісты з гісторыямі і  імёнамі для талісмана-зубраняці паступалі арганізатарам конкурсу  з усёй Беларусі. Прыйшлі варыянты нават з Латвіі і Расіі. На тое, каб азнаёміцца з амаль 300 біяграфіямі, прымерыць столькі ж імёнаў да талісмана чэмпіянату свету, кампетэнтнаму журы  з 11 чалавек спатрэбілася амаль 10 дзён. На галасаванне, якое пачалося сёння, арганізатары нацыянальнага конкурсу адвялі 10 дзён. Пакінуць свой голас можна альбо на сайце Беларускай федэрацыі хакея, альбо на афіцыйным сайце самога пакуль безыменнага талісмана. Прамежкавыя вынікі тут  жа. Між тым, ужо пасля  старту галасавання з'явіліся і першыя фаварыты. Каштоўныя падарункі і дыпломы, а галоўнае  - білеты  на хакейныя матчы чэмпіянату свету - 2014 атрымае тройка прызёраў. Пераможцу ж дастанецца галоўны прыз - менавіта яго варыянтам імені назавуць талісман сусветнага форуму. Перастане ж быць безыменным зубраня ўжо 20 красавіка.