Пад Віцебскам падвялі вынікі трэцяга этапу Кубка свету па верталётным спорце

12 августа 2019

Спаборніцтвы на працягу трох дзён праходзілі на аэрадроме Кукавячына. Беларускі экіпаж у складзе пілота Аляксандра Цэнтэра і аператара Уладзіміра Стрыёнка заняў першае месца ў паралельнай развозцы грузаў у класе "Джэнерал". Яшчэ два нашыя экіпажы ўзялі серабро і бронзу ў паралельным слаламе ў класе "Мастэрс". 

Усяго ў трэцім этапе Кубка свету прынялі ўдзел 19 экіпажаў з 5 краін. Чацвёрты этап  у верасні прыме Польшча.