Пад Смалявічамі прайшоў Адкрыты кубак СНД па водна-маторным спорце

29 сентября 2013

Нягледзячы на сапраўдны восеньскі холад, водна-купальны сезон яны закрылі толькі сёння. Пад Смалявічамі прайшоў Адкрыты кубак СНД па водна-маторным спорце. Удзел у спаборніцтвах прынялі спартсмены з Расіі, Украіны і Беларусі. На Смалявіцкім вадасховішчы ўдзельнікі Адкрытага кубка развівалі хуткасці ад 85 да 150 кіламетраў за гадзіну - у залежнасці ад класа лодкі. Такім чынам спартсмены афіцыйна закрылі гоначны сезон у Беларусі. Але на працягу халоднага часу года беларускім спартсменам прыйдзецца паўдзельнічаць у гонках яшчэ не раз.


Новы гоначны сезон пачнецца ў наступным годзе. Традыцыйна першыя спаборніцтвы адбудуцца на адным са сталічных вадаёмаў 9 мая.