Пад Барысавам праходзіць заключны этап Кубка Беларусі па джып-трыяле

17 ноября 2013

Не толькі хуткасць, але і тэхнічнасць. У гэтыя хвіліны пад Барысавам праходзіць заключны этап Кубка Беларусі па джып-трыяле. Больш за 40 спартсменаў спаборнічаюць за першае месца.


Антаніна Станкевіч пераканалася, не толькі танкі не баяцца бруду. Іна і Уладзімір - разам дома, разам у палях, лясах і балотах. Мужчына расказвае: доўгі час не мог знайсці сабе штурмана. Аказалася, самы лепшы памочнік увесь гэты час быў побач. І вось ужо некалькі гадоў на ўсе спаборніцтвы ездзяць толькі ў тандэме.


Сямейныя пары ў джып-трыяле - зусім не рэдкасць. Разумець адзін аднаго ледзь не без слоў - вось што самае важнае ў пары пілот-штурман.


Чацверты этап спаборніцтваў - ён жа фінал - сабраў сёння больш за 40 спартсменаў з усей краіны. Спрачаюцца не толькі ў хуткасці, але і ў тэхнічнасці.


Вынікі падвядуць крыху пазней, і літаральна праз некалькі гадзін назавуць імя пераможцы. На гэтым сезон закрываецца. Але не на доўгі час.


Звычайна ж у міжсезонне так званыя сяброўскія пакатушкі ніхто не адмяняе. Вось толькі ў турнірную табліцу такія сустрэчы ніколі не пападуць.