Рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон працягнецца да 8-га верасня

31 Жніўня 2017

Амаль 27 тысяч долараў прызавых і бонусы ў памеры тысячы долараў за новы рэкорд трасы. Арганізатары Мінскага паўмарафону не толькі назвалі прызавы фонд, але і паказалі памятныя медалі, якія атрымае кожны ўдзельнік у незалежнасці ад абранай дыстанцыі.

Мінскі паўмарафон у гэтым годзе атрымаў бронзавы статус, таму арганізатары былі вымушаны раздзяліць старты па часе.

У 10 гадзін раніцы на дыстанцыю адправяцца ўдзельнікі больш кароткіх дыстанцый, у 12:30 - паўмарафонцы. Свая праграма прадугледжана і для балельшчыкаў - конкурсы на самы незвычайны касцюм, вобраз і лепшы плакат. Перад першым стартам усе ахвотнікі змогуць прыняць удзел у флэшмобе, мэта якога - прызнацца ў любові гораду Мінску.

Нагадаем, што рэгістрацыя на паўмарафон працягнецца да 8-га верасня. Ёсць катэгорыі людзей, якія вызваляюцца ад узносаў - гэта пенсіянеры і школьнікі, а таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі.