Перамогу ў "Каляднай гонцы - 2020" святкуюць расіяне. У беларусаў 8-е месца

29 декабря 2020

Нямецкі Рупольдынг зноў прыцягнуў увагу біятлонных балельшчыкаў. На "Хімгау-Арэне" прайшлі традыцыйныя пераднавагоднія спаборніцтвы "Калядная гонка". Запрашэнне на старт атрымала і беларуская каманда ў складзе Дзінары Алімбекавай і Антона Смольскага. Біятланісты спаборнічалі ў дзвюх дысцыплінах. Спачатку мас-старт, затым праследаванне. У выніку перамогу ў "Каляднай гонцы" святкавалі расіяне - Яўгенія Паўлава і Мацвей Елісееў. У беларусаў 8-е месца.