Перамогай з разгромным лікам 10:4 закончыўся матч каманды Прэзідэнта Беларусі з камандай Гомельскай вобласці. Сапернікі сустрэліся на лядовай арэне Жлобіна. Цікава, што лік адкрыў член гомельскай каманды Аляксандр Кадола. І першы перыяд абедзве каманды трымаліся на роўных, хоць і закончыўся ён з лікам 2:1 на карысць каманды Прэзідэнта. А вось два наступныя перыяды гамяльчане не змаглі рэалізаваць некаторыя магчымасці і ў адрозненне ад каманды Прэзідэнта, якая гуляла ў асноўным у атацы, іх сапернікі перайшлі да абароны і контратак.
У межах хакейнага турніру на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба сёння прайшлі адразу тры матчы. Гамяльчане змагаліся з камандай Прэзідэнта Беларусі, магіляўчане - з камандай Мінскай вобласці, а брастаўчане прымалі на сваёй тэрыторыі сапернікаў з Віцебскай вобласці. Уваход на ўсе матчы турніру вольны.