Кваліфікацыя ЧЕ па валейболе-2021

10 мая 2021

Упэўненай перамогай над нарвежцамі 3:0 беларусы завяршылі першы этап кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы па валейболе 2021 года. У трох сустрэчах наша мужчынская зборная набрала 7 ачкоў і ў турнірнай табліцы групы G ідзе на другім месцы. На бал больш у партугальцаў, якім мы саступілі ва ўпартай барацьбе. Менавіта пірэнейцы, дарэчы, ужо на гэтым тыдні прымуць другі тур кваліфікацыі - з 14 па 16 мая.