Перамогай мінскага "Дынама" завяршылася хакейная суперсерыя

3 марта 2019

Трэці матч супрацьстаяння, за якім захоплена сачыў і Кіраўнік дзяржавы, стаў проста непрадказальным і неверагодна захапляльным у сваёй кульмінацыі. "Зубры" вялі па ходзе ўсёй сустрэчы з лікам 3:0. Аднак зборная клубаў Экстралігі змагла зламаць супраціўленне і на апошніх секундах зраўнаваць лічбы на табло - 3:3. Авертайм інтрыгу не вырашыў. Кропкі над "і" расставіла толькі серыя булітаў. Перамогу святкавалі дынамаўцы, 4:3.

Гульцы "Дынама" зараз працягнуць рыхтавацца да чэмпіянату свету ў першым дывізіёне, які стартуе напрыканцы красавіка. А хакеісты зборнай клубаў на наступным тыдні пачнуць матчы плэй-оф чэмпіянату краіны.