Перамогай Яўгена Собаля завяршылася групавая гонка чэмпіянату Беларусі па веласпорце на шашы

17 Чэрвеня 2019
Перамогай велагоншчыка клуба "Мінск" Яўгена Собаля завяршылася групавая гонка чэмпіянату Беларусі па веласпорце на шашы. На старт выйшаў 51 спартсмен, якім трэба было пераадолець дыстанцыю 183,5 кіламетра. Фінішавала менш за палову. Яўген Собаль вырваўся наперад за тры кругі да фінішу. У пагоню за лідарам неўзабаве адправіліся Антон Івашкін і Васіль Строкаў. Аднак дагнаць Собаля так і не атрымалася. Серабро ў выніку ўзяў Івашкін, Строкаў выйграў бронзу. Прызёраў на фінішы падзялілі ўсяго дзве секунды, а вось пераможцу Івашкін прайграў хвіліну і шэсць секунд. Сярод андраў - спартсменаў не старэйшых за 23 гады - перамогу святкаваў Васіль Бяляўскі.