Пераможны дубль Дар'і Домрачавай

4 января 2014

Гэтыя першыя дні новага года выдаліся сапраўды багатымі на спартыўныя падзеі. Сёння мы сачылі яшчэ за дзвюма нашымі галоўнымі надзеямі. Пра Вікторыю Азаранку - адразу пасля нас у Дні спорту, а мы ж спынімся на выступленні Дар'і Домрачавай у Аберхофе. Чарговая перамога. У гонцы праследавання Дар'я, як і напярэдадні, першая. Дапусціўшы тры промахі падчас стральбы, Домрачава паказала высокую хуткасць па дыстанцыі і фінішавала ў ганарлівай адзіноце, апярэдзіўшы срэбнага прызёра фінку Кейсі Мякярайнен амаль на 35 секунд.


Гэта перамога дазволіла Домрачавай падняцца на 6 месца ў агульным заліку Кубка свету. Заўтра спаборніцтвы ў Аберхофе завершацца мас-стартам, у якім Дар'я наша галоўная і адзіная надзея.