Пераможца Уімблдона-2013 Марыён Барталі вяртаецца ў вялікі тэніс

20 декабря 2017

Пра гэта знакамітая францужанка распавяла ў "Інстаграме". Чатыры гады таму пасля перамогі на Уімблдоне Барталі з-за сур'ёзнай хваробы ва ўзросце 29 гадоў была вымушана завяршыць сваю кар'еру. Акрыяўшы ад віруса, тэнісістка мінулай восенню прабегла Нью-Ёркскі марафон. Зараз францужанка плануе выступіць на турніры ў Маямі, які пройдзе ў 20-х чыслах сакавіка.