Пераможцы на рынгу і байцы па жыцці сабраліся ўчора ў Мінску

11 августа 2014
Сталіца прыняла серыю прафесійных турніраў па К-1, муай-тай і ММА. Учорашнія баі - гэта толькі першы турнір маштабнага файт-шоу. Другі этап адбудзецца ў верасні. А яшчэ праз месяц фінал збярэ на рынгу наймацнейшых байцоў. Сёлета арганізатары змянілі формулу паядынкаў.
Сяргей Івановіч, арганізатар турніру, дырэктар спартыўнага клуба Чынук: Адрозненне ў фармаце. Фармат дзве чацвёркі. З кожнай чацвёркі выходзіць адзін пераможца. Тут удзельнічаюць амаль усе байцы са званнем чэмпіёна свету 67 і 71 кг. Чацвёркі адабраныя такім чынам, у асноўным гэта першыя нумары чэмпіянатаў Беларусі, чэмпіянатаў свету па аматарах.
Турнір даўно стаў міжнародным. Перамога ў файт-шоу дае не толькі прэстыж, але і павышэнне рэйтынгу спартсмена.