У галасаванні прынялі ўдзел больш за паўтара мільёна чалавек. Падчас конкурсу беларускія аматары спорту і журы вызначалі спартсменаў, якія дабіліся летась найбольш значных вынікаў на буйных афіцыйных міжнародных спаборніцтвах. Галоўных намінацый чатыры - у кожнай восем прэтэндэнтаў. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Палацы спорту, пачатак у 19 гадзін. Тэлеверсію ўзнагароджання Белтэлерадыёкампанія пакажа сёння адразу пасля інфармацыйнага канала Панарама.














