Пераможцаў і прызёраў чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму

16 августа 2018

Гэты вынік не мяжа, а галоўная мэта - медаль на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аб гэтым заявіла чэмпіёнка Еўропы ў марафоне Вольга Мазуронак. Сёння ў Міністэрстве спорту і турызму адбылося ўшаноўванне пераможцаў і прызёраў кантынентальнага форуму па лёгкай атлетыцы, які завяршыўся ў Берліне.

Нагадаем, на еўрапейскім першынстве нашы спартсмены заваявалі 7 узнагарод. Золата Эльвіры Герман у бегу на 100 м з бар'ерамі і Вольгі Мазуронак у марафоне. Серабро здабыў Максім Недасекаў у скачках у вышыню. Бронзавымі прызёрамі сталі Дзмітрый Дзюбін у спартыўнай хадзьбе на 50 км, а таксама Алёна Дубіцкая ў штурханні ядра і Віталь Жук у дзесяціборстве.

У медальным заліку чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы Беларусь заняла 7 месца.