Перамога ў Брысбене. Вікторыя Азаранка ў вырашальным паядынку адолела Ангеліку Кербер

9 января 2016

Вікторыя - значыць перамога. Вось гэты момант, калі Вікторыя зразумела, што стала ўладальніцай тытула - 18-га ў кар'еры і першага праз доўгія паўтара года. У Брысбене Азаранка была нязломнай. Да фіналу наша тэнісістка атрымала 4 перамогі, прычым усе паядынкі нязменна завяршала ў 2 сэтах. Не памяняла тактыку Азаранку і ў фінале, дзе беларусцы супрацьстаяла 10-я ракетка свету Ангеліка Кербер. І хай статыстыка асабістых сустрэч была на карысць беларускі, балельшчыкі ведаюць, як цяжка складваюцца паядынкі для Вікі менавіта з гэтай нямецкай тэнісісткай. У фінале Азаранка гуляла моцна, змагалася за кожны мяч і зрэдку памылялася. За ўсю сустрэчу Азаранку дапусціла толькі 9 нявымушаных памылак пры 23 актыўна выйграных мячах. Статыстыка ўражвае. Як вынік 6-3, 6-1 - пераканаўчая і прыгожая перамога Вікторыі Азаранкі. Гэта другі трыумф на кортах Брысбена - упершыню яна перамагла тут у 2009.

Ужо ў панядзелак Вікторыя Азаранка перамесціцца на 16-ю страчку рэйтынгу WTA. Што вельмі важна напярэдадні жараб'ёўкі першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема Australian Open. Таго самага, які нашай тэнісістцы ўжо пакараўся, прычым двойчы. Яго старт 18 студзеня.