Перамога, якой недастаткова

3 Жніўня 2017

Барысаўскі БАТЭ ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў забіваў пражскай "Славіі" ў дэбюце кожнага з таймаў, і гэтага хапіла б для выніковага поспеху, не адрозніся футбалісты гасцей на 44-ай хвіліне. БАТЭ выйграе 2:1, але з-за выязной няўдачы 0:1 пакідае турнір.

Еўракубкавы сезон БАТЭ працягне ў Лізе Еўропы. Жараб'ёўка раўнда плэй-оф за выхад у групавы этап турніру пройдзе 4 жніўня.