Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка заняла 4-е месца па прызавых па выніках сезона, які завяршыўся - у яе актыве амаль два мільёны долараў. Больш за Вікторыю за гэты год у WТА-туры зарабілі толькі Сафія Кенін, Наомі Осака і Іга Свёнтэк. На дзявятым месцы рэйтынгу яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка - мільён дзвесце тысяч. Апроч нашай краіны, толькі ЗША мае двух прадстаўніц у топ-10 па заробках за сезон.
Па прызавых па выніках сезона Вікторыя Азаранка зарабіла больш за Арыну Сабаленку
25 ноября 2020













