Беларускія гімнасткі працягваюць папаўняць медальную скарбонку чэмпіянату Еўропы. Нагадаем, напярэдадні нашы дзяўчаты выйгралі серабро каманднага турніру.
Навіны апошніх хвілін: у скарбонцы беларускай зборнай як мінімум дзве ўзнагароды. Анастасія Салас стала трэцяй у практыкаванні з абручом, а Аліна Гарнасько ўзяла бронзу кантынентальнага форуму за кампазіцыю з мячом. Нагадаем, спаборніцтвы працягваюцца, сачыць за выступленнямі лепшых гімнастак Старога Свету можна з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", якая пачнецца ў 12:55.













