Ігар Бокі заваяваў пяты залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа

30 августа 2021
Ігар Бокі і Ягор Шчалканаў сёння беларускіх балельшчыкаў парадавалі ўзнагародамі рознай вартасці.  16-е золата Паралімпійскіх гульняў у кар'еры, 5-е - на Гульнях у Токіа. 

І чарговае пацвярджэнне статусу аднаго з самых яркіх атлетаў-паралімпійцаў сучаснасці. Ігар Бокі, які з вялікім адрывам кваліфікаваўся на 200-метроўцы комплексным плаваннем у фінал, стаў у выніку ўладальнікам  вышэйшай узнагароды і не толькі.

На гэтай дыстанцыі ён уладальнік як сусветнага рэкорду, так і рэкорду Паралімпійскіх гульняў.

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў заваяваў серабро Паралімпійскіх гульняў у Токіа 


Таксама сёння з Токіа прыйшла навіна аб паспяховым выступленні яшчэ аднаго нашага паралімпійца. Сярэбраную ўзнагароду заваяваў Ягор Шчалканаў на стаметроўцы на спіне. Беларус саступіў толькі расіяніну  Багдану Мазгавому. Юны брастаўчанін дабіўся прыкметнага прагрэсу за апошні год,  адзначаюць яго трэнеры. І як вынік  узнагарода на галоўных стартах.
З сярэбраным медалём Паралімпіяды Ягора Шчалканава  павіншаваў  Прэзідэнт. І вось першыя эмоцыі спартсмена пасля заплыву.   

Усяго ў скарбонцы зборнай Беларусі на гэты момант 7 узнагарод, у тым ліку 5 залатых, адна сярэбраная і адна бронзавая. У медальным заліку наша каманда займае 14-е месца.