Плывец Яўген Цуркін устанавіў чарговы нацыянальны рэкорд

20 декабря 2013

На традыцыйным Кубку Сальнікава, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу, беларус заваяваў бронзу на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем. Яго час 1 хвіліна 55 цэлых і 30 сотых секунды. На гэтых жа спаборніцтвах Аляксандра Герасіменя стала другой на 50-ці метрах вольным стылем. І трэцяй на стометроўцы батэрфляем.