Пляцоўка ля Палаца спорту прыняла турнір па стрыт-боле. Баскетбалісты Белтэлерадыёкампаніі - з бронзай

29 августа 2018

Цэнтрам увагі балельшчыкаў стаў яркі баскетбол на Palova-Arena. Крытая баскетбольная пляцоўка ля сталічнага Палаца спорту прыняла турнір па стрыт-боле, у якім прынялі ўдзел 8 каманд. Сярод іх дзве дружыны Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, яе партнёраў, а таксама каманда Белтэлерадыёкампаніі. Асноўная мэта гэтых спаборніцтваў - прыцягнуць увагу да дынамічнага віду спорту і паказаць, што баскетбол 3 на 3 даступны кожнаму. Гульні прайшлі ў рамках праекта Bright Team, які стартаваў 1 жніўня.

Перамогу ж у няпростай фінальнай сустрэчы атрымала каманда каманда "Зоркі", складзеная з прадстаўнікоў беларускага шоу-бізнесу. Баскетбалісты Белтэлерадыёкампаніі з бронзай.