Дрэнная гульня ў абароне стала галоўнай прычынай паражэння

17 августа 2017

Дрэнная гульня ў абароне, на думку галоўнага трэнера мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі Аляксандра Круцікава, стала галоўнай прычынай паражэння каманды ў матчы прэкваліфікацыі чэмпіянату свету з балгарамі. Беларусы на сваёй пляцоўцы саступілі з лікам 70:84. Гаспадары прайгралі ў хуткасці і дазволілі сапернікам здзейсніць шмат адкрытых кідкоў.

Другое месца ў нашай групе, якое дае выхад у наступны раўнд адбору, беларусы разгуляюць 19 жніўня ў гасцявым паядынку супраць Партугаліі.