"Полымя міру" завяршае падарожжа па Брэсцкай вобласці

17 мая 2019

Сёння эстафету прымаюць у Баранавічах. Сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў пранясуць па галоўных вуліцах горада. Факеланосцы наведаюць краязнаўчы, музей чыгункі, каледж лёгкай прамысловасці і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Канчатковы пункт - палацава-паркавы ансамбль у Косаве. Напярэдадні "Полымя міру" пранеслі па не меней унікальных населеных пунктах краіны. Падарожжа прайшло па воднай роўнядзі Палесся, а пасля адправілася ў Мікашэвічы. Шлях пралягаў па кар'ерах прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы граніту, у тым ліку там яго ўпершыню правезлі на БелАЗе.