"Полымя міру" сустракаюць у Магілёўскай вобласці

30 мая 2019
Полымя ІІ Еўрапейскіх гульняў працягвае шэсце па краіне. Учора эстафету сустракалі ў Оршы. Гэта апошні прыпынак на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Маршрут ішоў па знакавых месцах старажытнага горада: Аршанскі льнокамбінат, Езуіцкі калегіум, Лядовы палац. Усяго шлях агню па Віцебскім рэгіёне склаў 600 кіламетраў. За 6 дзён захавальнікі агню зрабілі 9 прыпынкаў, а факеланосцамі сталі больш за паўсотні чалавек.

Сёння "Полымя міру" сустракаюць у Магілёўскай вобласці. Факеланосцы пранясуць агонь па Буйніцкім полі, гарадскім заасадзе. На цеплаходзе агонь правязуць уздоўж набярэжнай Дняпра. Сустрэнуць яго і на буйным прамысловым прадпрыемстве горада. А на галоўнай плошчы Магілёва  адбудзецца ўрачысты канцэрт.