"Полымя міру" сустракалі на Палессі

15 мая 2019

Растапіць лёд, вядома, не Антарктыкі, але ўжо сапраўды кожнага сэрца здольна "Полымя міру", якое аб'яднала сваім цяплом усю Еўропу. Агонь II Еўрапейскіх гульняў працягвае сваё падарожжа па Беларусі. 

Сёння "Полымя міру" сустракалі на Палессі. Урачыстая цырымонія прайшла на галоўнай плошчы Пінска. Па гістарычнай частцы горада сімвал гульняў пранеслі вядомыя беларусы, для якіх гэтае месца з'яўляецца малой радзімай. Першай у ліку факеланосцаў апынулася сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Афінах цяжкаатлетка Ганна Бацюшка. На цеплаходзе "Полымя міру" дабралася да пінскага стадыёна "Хваля", а пасля пабывала на трыкатажнай фабрыцы "Палессе". Агонь сардэчна віталі мясцовыя жыхары, а кожны прыпынак "Полымя міру" суправаджалася ўрачыстымі цырымоніямі. Адзначым, нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў з'яўляецца Беларусбанк, які ў рамках аднаго з пяці дабрачынных праектаў "Пераможам разам!" аказвае фундатарскую дапамогу ўстановам і клубам найболей папулярных відаў спорту. 

Заўтра "Полымя міру" правязуць па Пінскім раёне, у тым ліку агонь пабывае ў вёсцы Кудрычы - сэрцы беларускага Палесся, пасля накіруецца ў Мікашэвічы. Завершыцца эстафета па Брэсцкай вобласці 17 мая.