"Полымя міру" ў Жодзіна. Факеланосцаў пракацілі на самазвале БелАЗ

13 июня 2019

Эстафета "Полымя міру" ўсё бліжэй да сталіцы. Сёння трэці дзень маршруту па Мінскай вобласці.

З  раніцы агонь пабываў на полі "Барысаў-Арэны". Яго пранеслі знакамітыя футбалісты: Аляксей Бага, Андрэй Хачатуран, а таксама Аляксандр Глеб. Да іх далучыўся і ўраджэнец Барысава, шоумен  Вадзім Галыгін. Знакамітыя спартсмены правялі майстар-клас для  футбалістаў-пачаткоўцаў.

Затым эстафета прадоўжылася ў Жодзіне  на БелАЗе. Факеланосцаў  узялі на борт самыя вялікія кар'ерныя самазвалы, сярод якіх і 450-тоннік. Гэта  адзін з самых відовішчных момантаў падарожжа агню. 

Сярод факеланосцаў  і алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках 2008 года ў Пекіне Аляксей Абалмасаў. Ён замыкаў эстафету па тэрыторыі машынабудаўнічага гіганта.

І літаральна ў гэтыя хвіліны факеланосцы  разам з сімвалам II Еўрапейскіх гульняў  набліжаюцца да завода "БелДжы". Тут яны правядуць тэст-драйв новых мадэляў аўто.