"Полымя міру" ў Маладзечне

15 июня 2019

Менш за тыдзень застаецца да завяршэння маштабнай эстафеты "Полымя міру". Агонь II Еўрапейскіх гульняў набліжаецца да сталіцы. У гэтыя хвіліны факеланосцы знаходзяцца ў культурнай сталіцы Беларусі 2016 года - Маладзечне. І невыпадкова палымяная эстафета стартавала ад музычнага каледжа імя Агінскага. Першым факел пранёс Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Праз цэнтральныя вуліцы горада сімвал форуму сустракалі сотні гараджан. Фініш адбыўся ля летняга амфітэатра, дзе адкрылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па летніх відах спорту.

Сёння вечарам эстафета агню працягне свой шлях у гістарычны горад Заслаўе. Там падрыхтавана этнаграфічная праграма. Наша здымачная група нічога не прапусціць і самыя яркія кадры пакажа ў 21:00 у "Панараме".