"Полымя міру" ў Магілёўскай вобласці. Сёння эстафету прыме Бабруйск

3 июня 2019

"Полымя міру" працягвае падарожжа па Беларусі. Удзельнікі эстафеты ўжо пераадолелі большую частку шляху. Зараз сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў у Магілёўскай вобласці. 

Эстафету агню ўчора сустракалі ў Слаўгарадскім раёне на самай буйной крыніцы Усходняй Еўропы -  Блакітнай крыніцы. Штогод сюды прыязджаюць дзясяткі тысяч турыстаў з усяго свету. І ў Быхаўскім раёне  ля мемарыяла воінскай славы "Лудчыцкая вышыня".  За ўзяцце яе ў чэрвені 44-га шасці байцам-чырвонаармейцам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Вольга Лагацкая, начальнік аддзела кампаніі па падаванні паслуг мабільнай сувязі: "Сёння выдатнае надвор'е, выдатны настрой. І тут, у Быхаве, вельмі прыемна сустрэць такую колькасць людзей, якія прыйшлі паглядзець эстафету. Усім беларусам перамог і прыемна правесці гэтыя Гульні, з вялікім задавальненнем".

Павел Ясяноўскі, старшыня Беларускай федэрацыі дзюдо: "Уся наша краіна жыве чаканнем вялікага спартыўнага мерапрыемства. Я ведаю, што пройдзе на вельмі высокім арганізацыйным узроўні: беларусы заўсёды славіліся сваёй ветласцю і гасціннасцю".

Пабываў агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў і на самым вялікім вадасховішчы Магілёўскай вобласці - Чыгірынскім. А сёння эстафету прыме Бабруйск.