"Полымя міру" сёння даставяць у Мірскі замак

21 мая 2019

У Гродзенскай вобласці працягваецца эстафета "Полымя міру". Учора яе ўдзельнікі  пабывалі ў Ваўкавыскім раёне, дзе наведалі адно з найбуйнейшых малочных прадпрыемстваў.

На ўсім шляху факеланосцаў сустракалі сотні гараджан. Затым агонь падняўся на Замкавую гару. Паводле легенды, менавіта тут у Сярэднявеччы стаяў замак. Гэтае месца лічыцца самым высокім пунктам Ваўкавыска. 

А ўжо сёння галоўны сімвал ІІ  Еўрапейскіх гульняў даставяць у Мірскі замак. А далей ён пройдзе ў Навагрудак.