"Полымя міру" працягвае свой шлях па Брэсцкай вобласці

16 мая 2019
Крыху больш за месяц да старту II Еўрапейскіх гульняў. "Полымя міру"  гэтымі днямі працягвае свой шлях  па Брэсцкай вобласці. Эстафета пачалася сёння раніцай. Факеланосцы пранеслі агонь у вёсцы Качанавічы Пінскага раёна, а таксама правезлі на цеплаходзе па мясцовых балотах і рацэ Піне. Гэта адзін з прытокаў Прыпяці. Ганаровую місію выканаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Удзельнічалі ў эстафеце і журналісты. Сярод іх і наша калега Святлана Панкратава.

Ігар Кізім, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі: "Хацеў бы пажадаць усім спартсменам годнага ўдзелу, і няхай пераможа наймацнейшы. Знамянальна тое, што гэта праходзіць менавіта ў Беларусі, якая  апошнім часам зарэкамендавала сябе як добрая пляцоўка супрацоўніцтва".

Адзначым, ужо сёння днём "Полымя міру" прыбудзе ў Мікашэвічы. Там сімвалічны агонь II Еўрапейскіх гульняў пранясуць па кар'ерах прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы граніту.