"Полымя міру" працягвае падарожжа па паўночным рэгіёне краіны

27 мая 2019

Сёння галоўны сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў Глыбоцкі раён.

Факеланосцаў будуць сустракаць у вёсцы Мосар. Тут размяшчаецца вельмі прыгожы дэндралагічны комплекс Віцебскай вобласці. На адкрытай пляцоўцы пройдзе канцэрт, кірмаш і этнадыскатэка. Адным з пунктаў маршруту стане наведванне прадпрыемства па перапрацоўцы малака. Таксама мясцовых жыхароў запросяць на фестываль дваровага футбола.