"Полымя міру" працягвае падарожжа па Магілёўскай вобласці

2 июня 2019

Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў набліжаецца да фінішу. Сёння "Полымя міру" працягвае падарожжа па Магілёўскай вобласці. 

Больш за палову шляху ўжо пройдзена - ззаду абласны цэнтр, Шклоў, аграгарадок Александрыя і Горкі. Учора там запалілі агонь у Летнім амфітэатры, пранеслі па Батанічным садзе і галоўнай вуліцы райцэнтра. Вялікі флэшмоб сабраў тысячы гараджан. Яго галоўнымі героямі сталі талісман Гульняў Лесік, удзельнікі эстафеты - спартсмены, бізнесмены і медыяперсоны. 

Сёння эстафета пройдзе па Слаўгарадскім і Шклоўскім раёнах. Пабывае на Блакітнай крыніцы, мемарыяле воінскай славы "Лудчыцкая вышыня" і Чыгірынскім вадасховішчы.