"Полымя міру" працягвае падарожжа па Гродзенскай вобласці

20 мая 2019

Агонь пабываў у адной з перадавых гаспадарак Рэспублікі - СВК "Прагрэс-Верцялішкі".

Затым эстафета дабралася да Аўгустоўскага канала - унікальнага турыстычнага аб'екта 19 стагоддзя. У суправаджэнні спартсменаў, якія займаюцца скандынаўскай хадзьбой, "Полымя міру" даставілі на шлюз "Дамброўка". Перадача факела ўдзельнікамі забегу адбылася падчас шлюзавання цеплахода "Нёман". Агонь здзейсніў ужо воднае падарожжа па Аўгустоўскім канале. На прычале ў аднаго з дотаў Вялікай Айчыннай вайны эстафету агню падхапілі веласіпедысты.

Ужо сёння “Полымя міру” даставяць у Ваўкавыск, дзе ўдзельнікі эстафеты пранясуць яго па найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах райцэнтра і наведаюць мясцовую Замкавую гару.