"Полымя міру" працягвае шлях па Гродзенскай вобласці

19 мая 2019

Напярэдадні эстафета пачалася з наведвання прадпрыемства "Гродна Азот", дзе агонь паднялі на 133-метровую вежу цэха карбаміду. Затым у цэнтры горада на плошчы Леніна быў дадзены старт маштабнаму забегу. Некалькі дзясяткаў спартсменаў, алімпійскіх чэмпіёнаў, заслужаных гараджан, змяняючы адно аднаго, пранеслі полымя па гістарычных месцах Гродна. Завяршыўся першы дзень канцэртам пад адкрытым небам. У гэтыя хвіліны "Полымя міру" ў адным з перадавых сельгаспрадпрыемстваў краіны СВК "Прагрэс-Верцялішкі". Цэнтральная сядзіба, палі, яблыневы сад і нават малочна-таварны комплекс - менавіта тут аграрыі сустракаюць агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў. Наступным пунктам эстафеты стане Аўгустоўскі канал, дзе факеланосцы працягнуць свой шлях ужо вадою.