"Полымя міру" працягвае свой шлях па Брэсцкай вобласці

16 мая 2019

"Полымя міру"  працягвае свой шлях па Брэсцкай вобласці. Сёння галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў пранеслі  па вёсцы Качановічы Пінскага раёна, правезлі на цеплаходзе. Наведала полымя і найбуйнейшае прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы граніту ў Мікашэвічах. Агонь аб'ядноўвае сапраўды ўсю краіну, у маштабнай эстафеце бяруць удзел больш за 400 чалавек. Гэта вядомыя беларусы - артысты, спартсмены, дзяржаўныя дзеячы, журналісты. Гонар пранесці агонь выпала і вядучым Белтэлерадыёкампаніі. Шлях "Полымя міру" пераадольваў і Аляксандр Лучонак.

З першымі промнямі сонца па аўтэнтычных населеных пунктах Палесся. Менавіта так сёння прадоўжылася падарожжа "Полымя міру". Маршрут праклалі па воднай роўнядзі ракі Піна і мясцовых балотах.

Гэтыя воды як і раней, так і сёння служаць транспартнай артэрыяй палешукоў. Перамяшчаюцца мясцовыя жыхары альбо на такіх цеплаходах, альбо на маленькіх лодках, іх яшчэ называюць чайкі. Яны тут замест асабістых аўтамабіляў. Весной, калі ўзровень вады ў рацэ і балотах паднімаецца, у некаторыя суседнія населеныя пункты  дарога, па сутнасці, адна. 

Наогул плошча пінскіх балот амаль 5 мільёнаў гектараў. Дарэчы, размяшчаюцца яны як у нашай краіне, так і на тэрыторыі Украіны. Сёння агонь адправіўся па 25-кіламетровым маршруце. Падчас паездкі ўдзельнікі эстафеты ўбачылі каларытныя вёскі беларускай глыбінкі: Кудрычы, Крывічы, Плошчава. І сімвалічна  на беразе эстафету "Полымя міру" прыняў менавіта Ігар Кізім,  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі. 

Агонь сёння суправаджалі не толькі палітыкі і спартсмены, але і журналісты. Так што падарожжа "Полымя міру" дзесьці па непраходных месцах трансліравалі ў прамым эфіры. 

Дарэчы, раніца для Святланы Панкратавай, як і для іншых удзельнікаў эстафеты, пачалося з моцнага ветру. Зрэшты, гэтая з'ява надвор’я ніяк не змагла загасіць "Полымя міру". Паводле слоў вядучай "Навін надвор'я", агонь факеланосца падаграваўся цяплом душэўным, а яшчэ дэталёвай падрыхтоўкай. 

Наступны этап эстафеты прайшоў у Мікашэвічах. Тут "Полымя міру" пранеслі па кар'ерах прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы граніту. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзельнікаў эстафеты сустрэлі валанцёры і супрацоўнікі прадпрыемства. Круг пашаны зрабілі Сяргей Літвіцкі - намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства "Граніт" і журналістка газеты "Звязда" Дар'я Лабажэвіч. Адразу пасля яны  адправіліся ў грандыёзны ваяж на беларускім аўтавелікане. 

Сёння гэты няпросты адрэзак эстафеты чарговы раз падкрэсліў, наколькі багатая і разнастайная наша краіна на  прыгожыя месцы і моцных духам людзей. 

Бегчы, плыць і ехаць разам з факелам увогуле будуць 450 чалавек. Ужо заўтра сімвал Еўрапейскіх гульняў пранясуць па знакавых месцах у Баранавічах. Завершыцца падарожжа па Брэсцкай вобласці ў палацава-паркавым ансамблі ў Косаве.