"Полымя міру" прымае Мазыр

10 июня 2019

Эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў у гэтыя хвіліны прымае Мазыр. Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі стаў канчатковым пунктам знаходжання агню на гомельскай зямлі. Шлях пачаўся з нафтаперапрацоўчага завода. А першым факеланосцам стаў Яўген Алейнік - беларускі кампазітар і аўтар гімна эстафеты. Атмасферу свята падтрымалі творчыя калектывы раёна.

Далей эстафету прыняла наймацнейшая гаспадарка вобласці з сімвалічнай назвай "Зара". Таксама агонь II Еўрапейскіх гульняў пабывае на іншых прадпрыемствах раёна і наведае гістарычны цэнтр "Мазырскі замак".