"Полымя міру" прыбыло ў Мірскі замак

21 мая 2019
Мірскі замак - адзін з самых старажытных будынкаў краіны. Быў пабудаваны ён яшчэ ў XVI стагоддзі мясцовым магнатам Юрыем Ільінічам. Полымя пранеслі па самых прыгожых месцах архітэктурнага помніка: праз рэзідэнцыю, парк, сажалку і каля капліцы-пахавальні. У ролі факеланосцаў традыцыйна спартсмены, палітыкі, артысты і журналісты. Так, агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў сёння запалілі заслужаная артыстка Беларусі Вікторыя Алешка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Урачыста полымя ў замак пранёс Анатоль Котаў - дырэктар фонду дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Ужо сёння эстафета возьме курс на Навагрудак. Там яе сустрэнуць на галоўных вуліцах горада, таксама факеланосцы наведаюць Замкавую гару і прадпрыемства па вытворчасці газавай апаратуры. Дарэчы, менавіта там і стварылі галоўны атрыбут эстафеты.