"Полымя міру" паступова набліжаецца да сталіцы

14 июня 2019

"Полымя міру" падарожнічае па Мінскай вобласці і паступова набліжаецца да сталіцы II Еўрапейскіх гульняў. Пачаў марафон Салігорск, затым эстафету падхапілі Нясвіж, Барысаў і Жодзіна, а сёння факеланосцы завіталі ў індустрыяльны парк "Вялікі камень". За апошні час тут вырас сапраўдны інавацыйны мегаполіс, па яго вуліцах і пранеслі "Полымя міру". Ад Мінскага да Пекінскага праспекта калону факеланосцаў узначаліў рэктар БНТУ. Студэнты гэтай навучальнай установы падчас II Еўрапейскіх гульняў выступяць не толькі ў ролі валанцёраў, але і   выйдуць на старты ў складзе нацыянальных зборных.

А літаральна гадзіну таму ўдзельнікі эстафеты пабывалі на памятным для беларусаў месцы - мемарыяльным комплексе "Хатынь". Промні спартыўнага агню і агню памяці зліліся ў адзінае "Полымя міру".